- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Шэнец вызвалены ад пасады першага намесніка міністра энергетыкі Беларусі. Адпаведную пастанову (№1004 ад 7 снежня) падпісаў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, яна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У дакуменце адзначаецца, што Шэнец вызвалены ад пасады "па пагадненні бакоў". Прэс-служба Міністэрства энергетыкі паведамляе, што Шэнец працягне працу на пасадзе дырэктара Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, будзе адказваць за пытанні электраэнергіі, газу і нафты.