- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук 27 гадоў таму афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэнні СССР і ўтварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў. “Ніякіх пісьмовых загатовак да таго, што мы прынялі ў Віскулях, не было, – успамінаў затым першы кіраўнік суверэннай Беларусі. – Усё гэта было зроблена на вялікім энтузіязме. Тады, мне здаецца, нам хапіла смеласці паставіць вельмі рэзка пытанне пра тое, кім мы з’яўляемся. І тут вялікую ролю адыграў Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс. Ён паставіў такое пытанне: ці згодны вы падпісаць, што СССР як геапалітычная рэальнасць і суб’ект міжнароднага права перастае існаваць у сучасным выглядзе?