- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не здарылася! Шмат спадзяванняў меў афіцыйны Мінск на сесію Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якая пачала работу ў Страсбургу. Але яны не спраўдзіліся. Статус спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ для Беларусі не адноўлены, хаця напярэдадні галасавання па вяртанні Беларусі ў клуб парламентарыяў Савета Еўропы пытанне лічылася амаль вырашаным. Але... Еўрадэпутат Хрыстас Пургурыдэс, які ў свой час займаўся расследаваннем палітычных знікненняў у Беларусі, здолеў пераламіць загатаваны сцэнарый. Абмеркаванне беларускага пытання на сесіі пачалося з выступлення спецдакладчыка ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Ён прадставіў даклад аб тым, што Беларусь быццам зрабіла вялікія крокі наперад у справе дэмакратызацыі, і праект рэзалюцыі, які прадугледжваў вяртанне беларускаму парламенту статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ. Пачаліся дэбаты. Падчас іх слова ўзяў віцэ-старшыня камітэта ПАСЕ па юрыдычных пытаннях і правах чалавека Хрыстас Пургурыдэс.