- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амар Хасан Ахмад аль-Башыр рэгулярна фігуруе ў спісах самых жорсткіх дыктатараў свету, часта яго называюць самым жорсткім у Афрыцы. Бывала, што аль-Башыра называлі наогул найгоршым дыктатарам свету – напрыклад, такім яго назваў у сярэдзіне 2000-х часопіс Parade. Нью-Ёркская газета Epoch Times паставіла аль-Башыра на 5-е месца ў свеце – следам за ім ішоў якраз Лукашэнка. Аль-Башыр прыйшоў да ўлады ў 1989 годзе ў выніку ваеннага перавароту, з таго часу захаваў пасаду. У 2009 годзе ён стаў першым дзейным кіраўніком дзяржавы, на якога Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт. Яго прызналі вінаватым у кіраванні кампаніяй масавых забойстваў, гвалтаванняў і рабаванняў у правінцыі Дарфур, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва.