- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1994 годзе неяк самі сабой напісаліся некалькі тэкстаў. Гэта былі „Аліцыя", „Болек i Лёлек", „ЛаЛаЛаЛа", „Майская песьня", На той час я пісаў тэксты спэцыяльна для Kaci Камоцкай, але гэтыя новыя ві давочна не пасавалі да эстэтыкі НОВАГА НЕБА, Відаць, тады й ўзьнікла iдэя рэалізаваць новы супольны праект. Назва Narodny Albom прыдумалася адразу, i ншых варыянтаў не было. Першай, так мовіць, „запрошанай асобай" быў Лявон Вольскі, які, зрэшты, вышэй узгаданыя тэксты ведаў i ад самага пачатку браў удзел у абмеркаваньні праекту. Адразу былі запрошаныя Вераніка й Зьміцер з КРЫВІ, гукаапэратар Анатоль Додзь. Гурт N.R.M. працаваў над новым альбомам у поўным складзе — Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў, Алег Дземідовіч. ULIS быў прадстаўлены ў асобе Славы Кораня. НОВАЕ НЕБА упрыгожыла склад удзельнікаў ня тольй Касяй Камоцкай, але таксама віялянчэлісткай Юляй Глушыцкай. Запрашаліся таксама музыкі зь iншых гуртоў, але па розных прычынах удзелу не ўзялі, пра што асабіста я шкадую.