- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чыя папера на шклоўскім сьметніку? На шклоўскі палігон цьвёрдых адкідаў звозяць вялікія скруткі паперы. Жыхар Шклова Міхаіл засьпеў гэты факт і фотаздымак даслаў “Свабодзе”. Паводле спадара Міхаіла, адзін скрутак важыць каля тоны. У аб’ектыў ягонай камэры патрапіла шэсьць скруткаў. “Папера дабротная. Я ня ведаў, што папера такой якасьці не патрэбная нашай гаспадарцы. Уваход на палігон свабодны. Людзі патроху яе расьцягваюць сабе. Яна прыдатная для парнікоў, якіх у Шклове шмат. Аднак куды ты тону пацягнеш? Работнікі палігону закопваюць бульдозэрам гэтую паперу”, — кажа спадар Міхаіл. Высьветліць, чыя гэта папера, пакуль не ўдалося. У Шклове два прадпрыемствы, якія выпускаюць папяровую прадукцыю. У самім райцэнтры знаходзіцца папяровая фабрыка “Спартак”. У райцэнтраўскім мікрараёне Маладзёжны, за трыста мэтраў ад сьметніку, узьведзены завод газэтнай паперы.