- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноваю гэтых нарысаў зьявіліся матар'ялы, распрацаваныя намі пры падрыхтоўцы курсу гісторыі беларускага мастацтва прачытанага ў першы раз у 1923/1924 акадэмічным годзе ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. Разам з тым, у цяперашнім крыху болей дапоўненым і пераробленым відзе яны наагул павінны быць першаю спробай больш-менш сыстэматычнага гістарычнага вывучэньня беларускіх мастацкіх старажытнасьцяй. Зразумела, аднак, што гэтая спроба ні ў якім разе ня можа прэтэндаваць ні на закончанасьць ні на належную паўнату.