- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну і добранька... Ну і памагай Божа..." Паэт сказаў некалі, што вялікае бачыцца з адлегласці. Напэўна, гэта сапраўды так. Але ці заўсёды варта доўгімі гадамі чакаць празорлівай дыстанцыі, калі ўжо сёння відавочна, якой волатаўскай постаццю ўзвышаецца ў гісторыі наш любімы і непахісны Васіль Уладзіміравіч, як трагічна не хапае яго ў нашы трывожныя, акаянныя дні? (Ад укладальніка, фрагмент)