- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Жыве новая кааліцыя! 27 кастрычніка адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Магілёўскай абласной кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый і некаторых грамадскіх аб'яднанняў, за выключэннем партыі БНФ. У канферэнцыі прыняліўдзел 24 дэлегаты з Магілёва, Магілёўскага раёна, Бялыніч, Шклова, Бабруйска, Кіраўска, Глуска, Асіповічаў і Горак. На канферэнцыі была абрана Каардынацыйная Рада абласной арганізацыі Аб'яднаныхдэмакратычныхсілаў.усклад якойувайшло 11 чалавек зрозныхпалітычныхпартый. Трэба адзначыць, што да моманту стварэння гэтай кааліцыі ў Магілёве існавала і існуе яшчэ адна абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі БНФ, аргкамітэту Партыі Свабоды і Прагрэса, Свабоднага Прафсаюза Беларускага, некалькі прадстаўнікоў з АГП, БСДП (Грамада) і некаторыя сябры розныхграмадскіхаб'яднанняў.