- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Страйк прадпрымальнікаў Магілёва 19 сьнежня 2007 года. У Магілёве акцыю пратэсту прадпрымальнікаў падтрымалі ў большасьці гандлёвых цэнтраў. Не прынялі ўдзел у акцыі пратэсту ўладальнікі маршрутных таксі й тыя, хто здолеў перарэгістравацца ў Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства (ПУП). У гандлёвых цэнтрах Максімус, Магніт, АЛіса, БУМ, Панарама пачынаючы з самага адкрыцьця на гандлёвых месцах зьявіліся шыльдачкі "Тэхнічны перапынак" і "пераўлік", на некаторых нават было пазначана: "Тэхнічны перапынак з 9.00 да 20.00". Пры гэтым большасьць гаспадароў і прадаўцоў знаходзілася на працоўных месцах.