- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Вынікі году. Пра нас... Так сталася, што напрыканцы году кожны праводзіць для сябе аналіз, чаго ён дасягнуў за год мінулы, якія былі перамогі і якія былі паразы. У гэтым годзе ў Магілёве была створана творчая група "Наш Магілёў", намаганьнямі якой выпускаецца незалежная газэта "Наш Магілёў", працуе сайт газэты www.mahileu.org, выходзяць бюлетэні "Голас Ліфтмаша", "БУМ", аказваецца дапамога ў выданьні газэты "Сацыяльнай газэты" і дадатка да газэты прафсаюза РЭП "СМС".