- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
10 сутак за вашу і нашу свабоду. 10 студзеня на плошчы Леніна, каля Дому Саветаў, адбыўся мітынг прадпрымальнікаў, у якім прыняла ўдзел каля 500 чалавек. Валадар Цурпанаў быў адзін з тых, хто не стаяў моўчкі ў натоўпе, а на працягу ўсяго мітынгу выступаў, утварыўшы вакол сябе кола з людзей. Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова спрабавалі дабрацца да яго, але прадпрымальнікі стаялі так шчыльна, што ўсе іх спробы былі марнымі.