- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ленін — вось хто стаў цэнтральнай постаццю новага нумара «Нашай гісторыі». Пра Леніна і яго рэвалюцыю піша Андрэй Скурко, а пра марксізм усходні і заходні — Анатоль Сідарэвіч. На што яшчэ звярнуць вашу ўвагу? Для мяне адкрыццём сталі Трашчычы (ніколі там не бываў раней). Гэта родная вёска Лява і Міколы Гарошкаў, каля Міра. Вельмі даўно асяродак беларускасці, цікава. Туды выправіліся выдатныя беларускія гісторыкі Сяргей Грунтоў і Зміцер Віцько. Ласось — мы ўсе яго любім, але я не ведаў многіх фактаў пра ласося ў Беларусі, якія сабраў доктар гісторыі Алесь Белы. І міла: жыхары Астравецкага раёна доўга (і разумна) хавалі ад усіх тое, што гэтая высакародная рыба па-ранейшаму прыходзіць на нераст у асобныя рачулкі паўднёвага захаду Беларусі.