- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ціхімі словамі Наскевіча пра «пастаўленую кропку» скончылася гучная Справа патрыётаў. Восем месяцаў следства спатрэбілася, каб прыйсці да таго, што і так было відавочна ад пачатку: ніякай арганізаванай структуры беларускіх нацыяналістаў, якая замахваецца на дзяржаўны лад, няма. Апроч надламаных лёсаў, спаленых нерваў і страчаных кадраў (успомніце, ці застаўся служыць у войску салдат па прызванні Уладзімір Румянцаў?), асобна трэба вылучыць кошт гэтай пастаноўкі.