- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржаўныя СМІ рэкламуюць рэнтныя адносіны. Перад Новым годам, падчас наведвання дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы «Світанак» Аляксандр Лукашэнка адобрыў стварэнне новай сацыяльнай схемы, так званых рэнтных адносінаў з дзяржавай. Рэнтныя адносіны існавалі ў Беларусі і раней. Самотная бабуля можа адпісаць кватэру свайму суседу, а той абавяжацца даглядаць пенсіянерку. А калі бабулі не стане, атрымае кватэру. Згодна з «Грамадзянскім кодэксам», заключацца рэнтная дамова можа толькі між пенсіянерам і фізічнымі асобамі. Цяпер дзяржава вырашыла фізасобаў замяніць сабой: увесці манаполію на заключэнне рэнтных адносінаў. Дзяржаўныя СМІ з уласцівай ім бадзёрасцю рэкламуюць такое ноу-хау.