be
pdf

Наша Ніва 30 (963) 2016

Першая беларуская газета

Гэты нумар «НН» апошні за год. Здавалася б, толькі ўчора год пачынаўся, а пара падводзіць вынікі. Што памянялася? Чым год запомніцца? Што мы зрабілі вартага за гэтыя 12 месяцаў? У нашым беларускім свеце — з’явіліся грошы без доўгіх нулёў. У прыродзе — жнівень і верасень 2016 года былі ў Беларусі вельмі сухімі, таму выдатна ўрадзіла бульба, даўно такіх ураджаяў не было. А вось кастрычнік быў халодны і выключна мокры: больш за двайную норму ападкаў уліло. На планеце былі, як і кожны год, палітычныя баталіі, войны. А між тым навукоўцы распрацавалі наватарскую новую тэхналогію, якая можа рэдагаваць ДНК. Гэта абяцае рэвалюцыю ў медыцыне. Але гэта не зменіць жалезнага закона прыроды: усё, што нараджаецца, калісьці памірае. Усё жывое дае новае жыццё, фізічнае ці духоўнае. Не толькі гены — любоў, міласэрнасць перадаецца ад чалавека да чалавека, часам зусім незвычайным чынам. І нянавісці, крыўды насенне мы сеем свядома ці несвядома. Таму асцерагаймася раніць. Па традыцыі, у апошнім нумары мы вызначаем асобаў года. Гэтым разам галоўнай асобай года мы назвалі чалавека, у якім спалучыліся міласэрнасць і здольнасць скарыстоўваць найноўшыя тэхналогіі для яе памнажэння. А сярод асобаў года ёсць як таленты, так і неабыякавыя.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016-12-07
  • Рэдактар: Марціновіч Ягор
  • Выдавец: Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы»
  • Copyright: © 2016 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org