be
pdf

Наша слова 45 (936) 2009

260 гадоў з дня нараджэння Мацея Радзівіла. Радзівіл Мацей — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, кампазітар, драматург. Сын Л.М. Радзівіла. Атрымаў хатнюю адукацыю ў Нясвіжы. З канца 1770-х г. зблізіўся з віленскім ваяводам К.С. Радзівілам Пане Каханку. Падкаморы ВКЛ у 1786—90, кашталян віленскі з 1790; пасол на сойм 1780. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 перадаў у распараджэнне войска ВКЛ замкі, арсеналы і радзівілаўскую міліцыю, якімі распараджаўся як апякун малагадовага Д.Г. Радзівіла, за што атрымаў спец. падзяку ад Чатырохгадовага сойму 1788-92. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794, уваходзіў у склад Найвышэйшай літоўскай рады (чал. дэпутацыі публічнага скарбу). Дараваў асабістую волю сваім сялянам, якія прымалі ўдзел у паўстанні. У кастр. 1794, занепакоены радыкалізацыяй паўстання, выехаў у Галіччыну Апошнія гады жыцця правёў у сваім маёнтку Паланэчка (Наваградскае ваяв.), які на пэўны час стаў культ. асяродкам у краі. Як драматург дэбютаваў у 1784, калі да прыезду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Нясвіжы была пастаўлена опера «Агатка, або Прыезд пана» (лібрэта Р, музыка Я.Д. Галанда). Пазней опера ставілася ў Варшаве, Любліне, Вільні, Львове; з 1799 выконвалася ў 2-актавай версіі над назвай «Добры пан — бацька для падданых» і карысталася папулярнасцю да канца 1820-х г.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы ім’я Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2009-11-11
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы ім’я Францішка Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Газэта выходзіць з сакавіка 1990 года
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org