- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкрыта мемарыяльная шыльда ў гонар філолага Фёдара Янкоўскага. Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч (21.9. 1918, в. Клетнае Глускага р-на Магілёўскай еобл. — 13.11.1989), бел. мовазнавец, пісьменнік; заснавальнік бел. фразеалогіі. Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Д-р філал. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Гарадзенскі пед. ін-т (1948). Працаваў настаўнікам. З 1953 у Менскім пед інце (у 1956—82 заг. кафедры). Даследаваў фанетыку арфаэпію, лексіку, фразеалогію, граматыку бел. нар. іліт. мовы, яе гісторыю: «Дышектны слоўнік» (вып. 1—3, 1959—70), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Беларуская фразеалогія» (1981), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (1983) і інш. Упершыню ў бел. мовазнаўстве раскрыў сутнасць перакладу фразеалагізмаў (немагчымасць даслоўнага перакладу, неабходнасць падбору адпаведнікаў у мове перакладу). Складальнік зборнікаў крылатых слоў і афарызмаў прыказак і прымавак, параўнанняў многіх фразеалагічных і тлумачальных слоўнікаў. У савецкі час быў для беларусаў адным з сімвалаў змагання за беларускую мову Яго творы фармавалі беларускі светапогляд ў 70-80-ягады. Паспеўстаць адным з заснавальнікаў ТБМ. Памёр з надзеяй, што беларусы прадоўжаць яго сп.аву і не папусцяць на здзек сваю родную мову.