- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
110 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова. Лынькоў Міхась [Міхаіл Ціханавіч; 18(30). 11.1899, в. Зазыбы Віцебскага р-на — 21.9.1975], беларускі сав. празаік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік БССР (1962). Акад. АНБССР (1953, чл.-кар. 1936). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Удзельнічаў у партыз. руху ў Грамадз. вайну У 1919—22 у Чырв. Арміі. Настаўнічаў у Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім р-нах (1917—19 і 1922—25). Працаваў адказным сакратаром, рэдактарам бабруйскай акруговай газ. «Камуніст» (1925—30). У 1930— 32 у Дзярж. выд-ве БССР У 1933—41 гал. рэдактар час. «Полымя рэвалюцыі». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (1939) і Айч. вайны. Рэдактар газ. «Беларуская звязда» (1939), «За Савецкую Беларусь» (1941— 42).