be
pdf

Наша слова 49 (940) 2009

Наваградак у каралеўскай кароне. Сёлета Наваградак адзначыў 965-я ўгодкі з дня заснавання. Дата не надта круглая, і святкаванне было не надзвычай шумным, але падзея не засталася па-за ўвагай гарадскіх уладаў Былі праведзены значныя работы па дабраўпарадкаванні горада. Прынамсі, адна з цэнтральных вуліцаў якая выводзіць падарожнага ў бок Карэлічаў і Міра, была пашырана, займела новыя тратуары і новую разметку. А яшчэ на ўездзе ў горад з гэтага боку быў устаноўлены арыгінальны ўязны знак, у якім рэалізавана ідэя каралеўскага горада Наваградка. На знаку размешчана назва горада, год заснавання - 1044, герб горада, а над усім прымацавана каралеўская карона, як напамін усім: і сваім, і падарожным, што некалі Наваградак быў сталіцай не толькі Вялікага Княства Літоўскага, але і Літоўскага каралеўства, бо кароль Міндоўг не мог кіраваць княствам, а мусіў кіраваць каралеўствам. I хоць існавала тое каралеўства нядоўга, але яно ў нашай гісторыі было, і забываць пра гэта ніяк не выпадае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы ім’я Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2009-12-09
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы ім’я Францішка Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org