- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цудоўныя спявачкi з выдатным мецасапрана нагадваюць нам пра тое, што музыка сыходзiць з Нябёсаў! Лаўрэат агульнанацыянальнага конкурсу песні Ганны Герман "Эўрыдыка" Галіна Сакольнік рэалізуе творчыя праекты і вядзе канцэртную дзейнасць на розных пляцоўках краіны. Разнастайны рэпертуар выканаўцы прадстаўлены вакальнымі творамі беларускіх, славянскіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Галіна Сакольнік валодае цудоўным мецца-сапрана. Артыстка імкнецца як да класікі, так і да сучаснай эстрады. Галіна Сакольнік нарадзілася 13 жнiўня 1981 года ў Менску. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэ-мію музыкі па спецыяльнасці "Акадэмічныя спевы". Вучобу ў БДАМ яна паспяхова сумяшчала з працай у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў якасці артысткі хору. У Белдзяржфілармоніі ў якасці салісткі Галіна Сакольнік працуе з 2006 года ў Фiлармонii для дзяцей i юнацтва. Галіна Сакольнік з'яўляецца дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх конкурсаў: конкурсу вакалістаў "Убельская ластаўка", прысвечанага кампазітару Станіславу Манюшку (2002), Гарадскога маладзёжнага фестывалю патрыятычнай песні ў г. Менску (2002), XIII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа" ў г. Магілёве (2005), X Маскоўскага Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў рускага рамансу "Рамансіяда" ў г. Маскве (2006), Міжнароднага вакальнага конкурсу імя І. Юр'евай у г. Таліне (Эстонія, 2008), Міжнароднага конкурсу харавой і вакальнай музыкі ў г. Балашыха (Маскоўская вобл., Расія, 2010) і іншых.