- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю 15 верасня, калі адзначаецца ўспамін Маці Божай Балеснай, у касцёл святога Міхала Арханёла ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага абраза Маці Божай Наваградскай, якую называлі Замкавай. Унясеннне і дабраслаўленне абраза адбылося ў межах святкавання 400-гадовага юбілею касцёла. У старадаўнія часы ў Наваградку існавала некалькі абразоў Маці Божай, але толькі адзін з іх быў "Замкавы", таму што першапачаткова ён знаходзіўся ў Замкавай святыні, пабудаванай яшчэ тады, калі горад быў рэзідэнцыяй Гедыміна (да 1323 года), альбо пры яго сыне Карыяце, якому належала Наваградскае ўдзельнае княства. Паводле летапісных звестак, абраз Наваградскай Маці Божай быў спісаны з выявы Ялецка-Чарнігаўскай Багародзіцы і прывезены ў Наваградак у 1138 (1139) годзе вялікім князем кіеўскім Яраполкам, праўнукам вялікага князя Яраслава Мудрага. У XIV стагоддзі абраз быў вывезены крыжакамі, але потым вернуты ў горад. Пасля разбурэння Наваградскага замка і ператварэнне Замкавай гары ў сметніцу абраз доўгі час абраз захоўваўся ў Барысаглебскай царкве. У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, калі адбывалася эвакуацыя каштоўнасцяў, абраз быў вывезены ў Расію, дзе яго след цалкам згубіўся. Рэпліка легендарнага абраза, які Адам Міцкевіч згадвае ў сваёй славутай паэме "Пан Тадэвуш", была створана на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў.