- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Ін’яцыё Чэфалія, які нядаўна прыбыў у Беларусь. Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі "з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў лучнасці з Рымам і Пантыфікам". - Маем надзею, што разам з нунцыем мы будзем адважнымі "пілігрымамі надзеі" і, згодна з заклікам папы Льва XIV, хоць і такія розныя, усе мы ў Хрысце будзем будаваць адзінства, - сказаў іерарх. Арцыбіскуп Чэфалія прадставіў ліст аб прызначэнні яго нунцыем у Беларусі ад Дзяржаўнага Сакратара Апостальскага Пасада кардынала П'етра Параліна, адрасаваны Старшыні ККББ. У гэтым лісце, між іншым, выражалася вялікая павага Апостальскага Пасада да беларускага народа і выражалася надзея, што арцыбіскуп Ін’яцыё Чэфалія як прадстаўнік Папы яшчэ больш паспрыяе наладжванню братэрскіх сувязей з Беларуссю, яе народам і Касцёлам. Падчас размовы прысутныя біскупы расказалі аб сваіх дыяцэзіях і мерапрыемствах, якія ў іх будуць праводзіцца.