- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
27 ліпеня 1990 года дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны. Ад гэтага дня Беларусь была абвешчана незалежным сябрам сусветнай супольнасці, што мае права на ўласную ўладу, законы і можа самастойна вызначаць сваю ўнутраную і вонкавую палітыку. Фактычна ад 27 ліпеня ў Беларусі спынілася дзейнасць саюзных законаў. І хоць да надання Дэкларацыі статусу Канстытуцыі мусіў мінуць яшчэ год, менавіта 27 ліпеня было абвешчана святочным днём, які да Рэферэндума 1996 года святкаваўся як Дзень Незалежнасці. К пачатку 1990 г. у СССР выявіліся прыкметы дэцэнтраліцыі, што пагражала распадам дзяржавы. Ініцыятыву абвяшчэння незалежнасці выказаў Беларускі Народны Фронт 24 ліпеня 1990 г., Сойм якога заявіў гэта асноўнай мэтай руху, і ўжо праз некалькі дзён дэпутаты БНФ распрацавалі і прадставілі іншым дэпу-татам праект Дэкларацыі аб суверэнітэце. Але ідэя яе прыняцця была адрынутая парламенцкай большасцю. Пасля прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце РСФСР прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, каб зменшыць палітычны ўплыў Б. Ельцына, прапанаваў кіраўнікам іншых рэспублік прыняць Дэкларацыі з канстатацыяй падпісання новай Саюзнай дамовы. Гэтую прапанову ў Вярхоўным Савеце агучыў старшыня ВС Мікалай Дземянцей. Для распрацоўкі праекта Дэкларацыі 20 чэрвеня была створана спецыяльная камісія больш чым з 30 чал. 23 ліпеня, камісія, правёўшы 8 пасяджэнняў, прадставіла праект з 12 артыкулаў.