- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неяк так сталася, што праз доўгія гады лічылася быццам у Лідзе няма ні сур’ёзнай прозы, ні сур’ёзных празаікаў. Уся лідская проза замыкалася ў малых формах: апавяданне, гумарэска і да т.п. Але структура лідскай літаратуры такая, што вялікая колькасць лідскіх літаратараў жыве па-за раённым цэнтрам: у Менску, Гародні, у Парыжы, Мексіцы, у Расіі, можа, яшчэ дзе. Многія лідскія празаікі засталіся ўжо ў далёкім і блізкім мінулым. Літаратары адышлі, але ж творы засталіся, перавыдаюцца, чытаюцца. Пры гэтым многія з іх, раней недаступныя, сёння перакладзены і гатовыя да выдання, іншыя перакладаюцца. У зборніку “Ад лідскіх муроў” ужо апублікавана першая аповесць Веры Навіцкай з тэтралогіі пра Марусю Старабельскую. У “Лідскім летапісцы” надрукаваны два тамы з тэтралогіі “Паўвеку” Ежы Путраманта і ўспаміны Апалоніі Серакоўскай з Далеўскіх, у першай кнізе “Ад лідскіх муроў” № 11 надрукавана аповесць Камілы Нарбут пра падарожжа з Лідчыны ў Беларусь і г.д. І вось, 13 жніўня, літаратары зноў згуртаваліся! У Доме Валянціна Таўлая адбылася прэзентацыя ўжо другой кнігі зборніка “Ад лідскіх муроў” № 11 за 2022-2025 гады, дзе і знайшла месца проза! У гэты зборнік увайшла другая аповесць Веры Навіцкай з тэтралогіі пра Марусю Старабельскую “Вясёлыя будні. З дзённіка гімназісткі”. І яшчэ адна аповесць - гэта не друкаваная нідзе раней аповесць Ніны Тарас “Бура”. У зборніку даецца ўрывак з рамана Віктара Праўдзіна “Непераможны злом”. Віктар Праўдзін - сталы аўтар зборніка “Ад лідскіх муроў”.