- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Слоніме адбыўся VI рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці"Жывіце ў радасці", у якім прынялі ўдзел сямейныя творчыя калектывы з усёй Беларусі. Сацыяльны статус, роля і значнасць сям'і ў беларускім грамадстве нельга пераацаніць. Менавіта гэтым векавым каштоўнасцям і быў прысвечаны фестываль. Ён стаў трывалай пляцоўкай для раскрыцця вялікай колькасці таленавітых сямейных калектываў, якія праносяць праз усе сферы свайго жыцця дух творчага эксперыментавання і любоў да мастацтва. Фестываль распачаўся ў гарадскім парку, дзе яго ўдзельнікаў шчыра віталі слонімцы. Потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па цэнтры старажытнага горада над Шчарай да Цэнтра культуры. На пляцоўцы Цэнтра культуры з самай раніцы адкрылася выстава-конкурс сямейнай творчасці "Творчая майстэрня сямейнага дабрабыту". А на сцэне Цэнтра культуры да самага вечара праходзіў конкурс сямейных калектываў рэспублікі "Жыццё як творчасць". Калі конкурс завершыўся, усіх удзельнікаў фесты-валю радаваў канцэрт "Спраўляючы святы, мы песень багата спяваем усёй сям'ёй" творчых калектываў Гарадзенскай вобрасці ў гарадскім парку.