en
pdf

Наша слова.pdf 90 / 2023

У менскім выдавецтве "Беларусь" выйшаў з друку беларускамоўны адрыўны каляндар "Наш край" на 2024 год. У календары выдаўцы прапануюць адправіцца ў падарожжа па беларускім краі. Тут надрукавана шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду. Каляндар дапаможа прасачыць юбілейныя даты вядомых суайчыннікаў - юбіляраў 2024 года: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктраў, якія жылі ў розныя часы і ўслаўлялі наш край. Сярод юбіляраў у наступным годзе - Васіль Быкаў (100 гадоў), Еўфрасіння Полацкая (920 гадоў), Адам Гурыновіч (155 гадоў), Мікола Хведаровіч (120 гадоў), Аляксандр Ельскі (190 гадоў) і іншыя. Значнае месца ў выданні адведзена традыцыйным абрадам і звычаям. Не засталіся па-за ўвагай і прадстаўнікі флоры і фаўны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Друкуюцца ў календары таксама парады псіхолагаў, педагогаў, садаводаў і агароднікаў. Ёсць таксама рэцэпты прыгатавання страў нацыянальнай і сусветнай кухні. Змешчаны ў "Нашым краі" вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Міхася Чарота, Петруся Броўкі і іншых паэтаў. Каляндар надрукаваны накладам 4 тысячы асобнікаў.

Catalog: Kamunikat.org
  • Publication Place: Ліда
  • Publication Date: 2023-09-20
  • Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Book Collection: KAMUNIKAT
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org