- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Габелен з Быкавым у выкананні віцебскай мастачкі Святланы Баранкоўскай узнагароджаны на трыенале ў Маскве. Вядомая віцебская мастачка Святлана Баранкоўская нядаўна прывезла ўзнагароду з першай расійскай трыенале сучаснага габелена “Квадратны метр – свая прастора”, якая з верасня па 7 лістапада праходзіла ў Дзяржаўным музеі-запаведніку “Царыцына” ў Маскве. Перамогу ў намінацыі “Паэтыка вобраза” атрымаў габелен “Апостал”. Гэту працу, выкананую ў традыцыйнай тэхніцы габелана, мастачка прысвяціла “апосталу беларускай нацыі” – пісьменніку Васілю Быкаву. Акрамя гэтага твора, С.Баранкоўская дасылала на выставу яшчэ дзве свае працы – “Новая зямля” (таксама памяці Быкава) і “Меч Святагоркі” ў гонар Эміліі Плятэр.