- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Верхнядзвінску прайшла імпрэза “Ён сэрца нам сваё пакінуў”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Тараса Хадкевіча. Расказвае Валянціна Болбат, удзельніца сустрэчы: Свае ён творы нам пакінуў І радасць першае вясны. Ён так любіў сваё Наддзвінне, Што сам стаў песняю Дзвіны “Песня Дзвіны”, менавіта так называўся і адзін з апошніх твораў нашага земляка Тараса Хадкевіча, святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння якога адзначалася якраз ў святочныя сакавіцкія дні. Да землякоў Тараса Хадкевіча, якога вельмі любілі і паважалі ў Шайцераве, малой радзіме пісьменніка, прыехалі самыя блізкія яму людзі - сын Леанід, дачка Вета, унукі, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі І.Думанская.