- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябры Партыі БНФ, Руху “За Свабоду” і АГП добраўпарадкавалі самаробны мэмарыял каля вёскі Паляі, дзе ў 1930–50-я гады адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў. Гэта была ўжо традыцыйная акцыя па добраўпарадкаваньні мэмарыялу, якая штогод праводзіцца 29 траўня. Актывісты прыбралі траву і сьмецьце каля крыжоў, якія ўсталяваны ў памяць пра бязьвінна расстраляных мясцовых жыхароў.