- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябры віцебскіх арганізацый Партыі БНФ, Руху “За свабоду”, грамадскіх арганізацый добраўпарадкавалі мэмарыял каля вёскі Паляі, дзе адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў падчас сталінскіх рэпрэсіяў. У добраўпарадкаваньні самаробнага мэмарыялу ўзялі ўдзел паўтара дзясятка чалавек, у тым ліку і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Віцебскія апазыцыянэры пачалі ўсталёўваць крыжы на месцах пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў каля вёскі Паляі яшчэ 20 год таму. Некалькі разоў невядома хто нішчыў крыжы. Але ўжо некалькі год пра трагічныя падзеі нязьменна нагадваюць высокі жалезны крыж з надпісам "Ахвярам таталітарнага рэжыму" і некалькі меншых, драўляных крыжоў. Актывісты пафарбавалі крыжы, пасадзілі рабінкі, добраўпарадкавалі тэрыторыю. "Ёсьць пляны ўсталяваць яшчэ некалькі крыжоў, яшчэ пасадзіць дрэвы… Аднак існуе пагроза, што ўсё, створанае намі дзеля памяці пра нявінна забітых людзей, можа быць зьнішчана мясцовымі ўладамі", — кажа старшыня віцебскай абласной суполкі партыі БНФ Кастусь Смолікаў.