be
pdf

Нашае жыцьцё № 8 (21) 2011

грамадзкая газэта

Прэзентаваную ў Глыбокім кнігу польскага аўтара Яўгеніюша Забелы “Беразьвечча ў службе Богу і ў моцы дэманаў” пераклаў на беларускую мову пастаўскі краязнаўца Міхась Гіль. Беразьвечча – колішняе мястэчка, далучанае да райцэнтру Глыбокае. У кнізе Яўгеніюша Забелы расказваецца пра гісторыю беразьвецкага базыльянскага кляштару, грэка-каталіцкай царквы, праваслаўнага манастыра, а таксама пра трагічныя падзеі XX стагодзьдзя, калі ў Беразьвеччы дзейнічала турма НКВД. 26 чэрвеня 1941 году каля вёскі Мікалаева пад Вулай службоўцы НКВД расстралялі калёну вязьняў беразьвецкай турмы, якая мясьцілася у былым будынку базыльянскага кляштару. У 1939-1941 гадах там была турма НКУС, а падчас Вялікай Айчыннай вайны – фашысцкі канцлягер. Пасьля перамогі там ізноў зрабілі турму, афіцыйна вядомую як глыбоцкая калёнія №13 асаблівага рэжыму. Умовы ўтрыманьня там лічыцца самымі жорсткімі з усіх беларускіх турмаў, яна сумна вядомая фактамі гвалту ў дачыненьні да зьняволеных. З 27 верасьня ў калёніі №13 адбывае пакараньне палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Нашае жыцьцё
  • Дата выхаду: 2011-09
  • Рэдактар: Желяпов Христафор
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org