Наста Кудасава выпраўляецца ў паэтычны тур
2026-04-19 08:10
Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы.
Падчас сустрэчы паэтка раскажа:
– пра новы зборнік
– пра эмігранцкі боль і аптымізм
– чаму яе вершы важна чытаць уголас
– чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі
Не абыдзецца таксама без згадкі пра гдыньскія пончыкі…
Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Расклад сустрэчаў:
На кожнай прэзентацыі працавацьме кропка продажу кнігарні
Kamunikat.shop. Можна будзе набыць шэраг навінак ад
Камуніката!
Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак беларускай сучаснай літаратуры. Спалучае вернасць класічнай форме з адважнай вобразнасцю і моватворчасцю. Аўтарка сямі паэтычных кніг: «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Я працягваю» (2023), «Побач» (2023), «Лірыка» (2026). Лаўрэатка прэміі «Кніга года – 2016», Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова (2021), прэміяў «Гліняны Вялес» і імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Побач».
Нарадзілася ў Рагачове, жыве ў Гдыні (Польшча).