- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што год наступны нам рыхтуе? Скароціцца колькасць беларускіх школ, а папулярнасць беларускай мовы сярод вучняў будзе расціПа словах старшыні «Таварыства беларускай школы» Алеся Лозкі штогод мы губляем больш за 100 беларускамоўных школ па ўсёй рэспубліцы, асабліва спадае іх колькасць у вёсках. Вёска пачынае русіфікавацца, бо зачыняюцца малакамплектные беларускамоўныя школы і дзяцей пераводзяць у буйнейшыя, навучанне ў якіх вядзецца на рускай мове. Захаваецца тэндэнцыя росту папулярнасці беларускай мовы сярод моладзі. Апошнімі гадамі адбываецца так званы «не-афіцыйны рэферэндум»: усё больш абітурыентаў выбірае беларускую мову на ЦТ. Сёлета іх было 87 тыс., пры тым, што толькі 20 тыс. сканчалі школы з беларускай мовай навучан-ня. У 2006 годзе ЦТ па беларускай мове здалі 75 тыс. абітурыентаў ВНУ. Гаварыць па-беларуску лічыцца модным сярод адукаванай моладзі.Кітайская мова будзе выкладацца ў школах усіх абласцей Беларусі. З 2007–2008 навучальнага году плануецца арганізаваць выкладанне кітайскай мовы яшчэ ў 12 навучальных установах Беларусі. Гэта – сталічныя гімназія № 11 і СШ № 195, а таксама дзве школы Брэсцкай вобласьці, адна школа Віцебскай, тры – Гомельскай. Таксама адкрыюцца класы ў Гродненскай вобласьці, ідзе падрыхтоўка ў Магілёўскай і Мінскай.З’явяцца новыя падручнікі добрыя... і розныяДа 1 верасня для беларускіх школьнікаў падрыхтаваныя новыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі .