- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, само-сабой. А гэты артыкул прызначаны для калегаў, ахвотных зрабіць нешта добрае, сацыяльна-значнае. Для тых, хто шкадуе часу на вечную беларускую песню “Няма грошай, няма здароўя, начальства дастала…” І прысвечаны ён агляду адукацыйных грамадскіх арганізацыяў, якія б маглі дапамагчы нашаму настаўніку самарэалізавацца ды час ашчадзіць. Крышачку пра гра-мадскія аб’яднанні. Тэрмін “грамадская арганізацыя” ці “грамадскае аб’яднанне” (па-англійску Non-Governmental Organization (NGO) у нашай краіне крыху дыскрэдытаваны дзяржаўнай прапагандай. Ну, па-першае, таму, што грамадскімі аб’яднаннямі пачалі называць БРСМ, піянераў, нават “Белую Русь”. Па-другое, сапраўдныя грамадскія арганізацыі, якія незалежныя ад дзяржавы паводле азначэння, улада не кантралюе ў такой ступені, як бы ёй хацелася, таму і баіцца іх. З гэтай прычыны нават “Таварыства аматараў хамячкоў” можа стаць у вуснах дзяржаўных СМІ тэрарыстычнай арганізацыяй, “адмарозкамі” і дэструктыўнай апазіцыяй. З вышэйзазначаных прычынаў паспрабуем вярнуць сапраўдны сэнс гэтаму тэрміну.