Наталля Сліж: Старая эпоха цалкам адыходзіць, руйнуецца
2022-08-09 10:21
Страх – наймацнейшае пачуццё, якое пануе сярод еўрапейцаў, якія перажылі, альбо перажываюць пандэміі, войны, разрыў суседскіх стасункаў між дзяржавамі, сем’ямі. Перадзелу свету, якому пагражаюць глабальныя гульцы, людзі не хочуць, але ці ад іх гэта залежыць?
Уласнымі прагнозамі дзеліцца Госць Рацыі, беларускі астролаг Наталля Сліж.
РР: Вось ужо жнівень месяц, пад агульным парасонам – праблемы пандэміі, вайны навокал, таксама і ў самой нашай Беларусі. Як бы вы ацанілі, чаго чакаць ад беларускага насельніцтва, паводзінаў краін і ўрадаў. Як гэта можа змяніцца, сыходзячы з таго, што зоркі ж не стаяць на месцы.
Наталля Сліж: Асноўныя тэндэнцыі зоркі ўжо заклалі два гады таму, калі быў 2020 год. І тады якраз адбылася змена эпох і Сатурн з Юпітэрам увайшлі ў паветраную стыхію, і зараз у нас пануе Вадалей. І ўсё, што зараз адбываецца, адбываецца хутка, імкліва і якраз такі Вадалей можа праяўляцца высокага ўзроўню, калі ён накіраваны на новыя тэхналогіі, на індывідуалізм, на развіццё чалавека, а можа і на нізкі ўзровень, калі становіцца асноўнай тэндэнцыяй шаленства, вар’яцтва, неадэкватнасць і гэтак далей.
Якраз гэта эпоха і адбываецца, бо якраз у 2022 годзе было яшчэ адно злучэнне Марса і Сатурна зноў у паветраных знаках, і зноў якраз пандэмія заканчваецца, яна не мела такой моцы. І вось тое, што было зроблена два гады таму і на працягу гэтага года – гэта раскачванне страху. Вось зараз мы гэта маем, таму насельніцтва, не толькі беларускае, але і еўрапейскае, страх адчувае паўсюль. За страхам ідуць розныя неадэкватныя, неразумныя дзеянні, і гэта ў поўнай меры праяўляецца і ў палітычных рашэннях, якія абсалютна нерацыянальныя і не вырашаюць праблемы, а толькі ствараюць. Таму гэта стала агульнай тэндэнцыяй, бо якраз ідзе такі злом, прычым самым найгоршым чынам, злом старых традыцый, якія базаваліся на зямных прынцыпах. Старая эпоха цалкам адыходзіць, руйнуецца, і руйнуецца яна вось такім чынам. Калі гістарычна і не так даўно, рэпетыцыя ў нас была ў 90-х. А зараз гэта ўжо асноўная частка злому эпох.
РР: Некаторыя, нават беларускія палітыкі, выказвалі ўпэўненасць у тым, што ідзе зараз перадзел свету: хіба вы не бачыце? Што б вы сказалі наконт гэтага перадзелу свету і карэляцыі з агульным страхам насельніцтва планеты?
Наталля Сліж: Агульна, канешне, усім вельмі спадабаўся страх. Страх – гэта асноўная рэч, якую выкарыстоўвае рэлігія, палітыкі. Як толькі чалавек перастае кантраляваць гэтую эмоцыю, вельмі лёгка ім маніпуляваць, вельмі лёгка падкідваць любую ідэю і, напрыклад, я гэта цудоўна бачу ў Італіі, калі ўжо можна даўно маскі не насіць на вуліцы, тым не менш – тэмпература 40 градусаў, а людзі ідуць у гэтай рэспіратарнай масцы і самі яе апранаюць. У павышаную тэмпературу наяўнасць маскі можа проста прывесці да страты прытомнасці.
І, канешне, страх – гэта самая лепшая рэч, якую можна калектыўна ўводзіць у грамадства, і ў гэтым вельмі добра пастараліся СМІ, вельмі добра пастараліся палітыкі. Гэта вельмі добра „паядалася” ўсімі, акрамя прафесіяналаў. Тое, што адбылося, гэтая дэградацыя ў прафесійнай сферы, і гэтыя людзі, якія сапраўды маглі нешта зрабіць прафесійна, зараз іх засталося вельмі мала. Зараз вельмі бракуе прафесіяналаў у розных сферах. Таму думаць адвучылі, а вось укідваць страхі…, хаця многія рэчы чалавек, маючы падручнікі, інтэрнэт, можа праверыць. Але навошта, калі з усіх бакоў паўтараецца адна і тая ж ідэя, і яна ўжо становіцца актыўнай. І гэта праблема ўсяго свету, і практычна ў любым СМІ вы гэта можаце пабачыць, не важна, у якой краіне.
А калі казаць пра перадзел свету, то, так, ён сапраўды адбываецца, і адбываецца ў жорсткай форме. Гэта не тое, што будзе так, як было. Калі мы скажам, што ранейшыя тэндэнцыі аднапалярныя, двупалярныя – не, такой сітуацыі ўжо не будзе, палітычнага ўплыву ўжо не будзе. Зараз краіны, якія раней дамінавалі, спрабуюць яшчэ ўхапіць гэтыя старыя тэндэнцыі і паспрабаваць панаваць, але гэта ўжо не будзе мець сэнсу. Таму што ў рэчаіснасці будзе так – Еўропа будзе страчваць свае пазіцыі ў свеце, я маю на ўвазе сам ЕЗ, таму што палітыка яго стала неадпаведнай. Тое ж самае можна сказаць і пра Злучаныя штаты. І зараз нават будзе не перадзел свету, умоўна, зараз будзе шмат розных сфераў, дзе краіны памяняюцца ўплывам. Не ўсё будзе так проста. Але мяняецца гэта вельмі гвалтоўным чынам менавіта праз разбурэнне сувязяў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя