- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэматычны зборнік «Адукацыя дыяспар» - чарговае выданне па нацыянальнай адукацыі, падрыхтаванае намі. Папярэднія кнігі выдадзеныя ў г. Брэсце, - «Адукацыя. Гісторыя. Мова» (1992 г), «Асвета. Гісторыя. Мова» (1992 г.), «Нацыянальная адукацыя пытанні беларускамоўнага выкладання» (1993 г.), «Нацыянальная адукацыя: гісторыя, сучаснасць, перспектывы» ў трох кнігаг (усе 1995 г.), «Нацыянальная адукацыя і полікультурная парадыгма» (1996 г.), «Нацыянальная адукацыя беларуска-польска-літоўскага сумежжа» (1997 г.) - ужо знайшлі свайго чытача, выкарыстоўваюцца навукоўцамі, выкладчыкамі, студэнтамі рупліўцамі нацыянальнай адукацыі ў розных краінах свету. У дадзеным, дзевятым, зборніку змешчаны матэрыялы навукоўцаў Беларусі, Германіі, Канады, Літвы, Польшчы, Расіі - удзельнікаў 6-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі па нацыянальнай адукацыі «Адукацыя дыяспар», якая адбылася 1-3 красавіка 1991 г. у г. Брэсце. Другая частка матэрыялаў вышэйзазначанай канферэнцыі (адукацыя яўрэяў, цыганоў, палякаў, украінцаў і інш. дыяспар) змешчана намі на старонках штоквартальнага інфармацыйна-навуковага часопіса Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншнасцей «Весці АНМ. Нацыянальныя меншасці на Беларусі і ў свеце». 1997. N 4.