- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя вядучай навуковай установы краіны – Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – яскрава прадстаўлена ў Цэнтральным навуковым архіве НАН Беларусі (ЦНА), які працуе пры Інстытуце гісторыі. Cёння ён змяшчае 110 фондаў, у якіх захоўваецца каля 60 тысяч спраў ад першых дзён Акадэміі навук да сённяшняга часу. Калі перавесці гэтыя лічбы ў вымярэнне, больш звыклае для тых, хто не знаёмы з паняційным апаратам гісторыкаў-архівістаў, то атрымаецца каля 12 млн старонак.