- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошнія дні верасня ў Лельчыцкі раён з Мінска была накіравана дыялекталагічная экспедыцыя, удзельнікамі якой сталі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Вольга Васілеўская і аўтар гэтых радкоў, а таксама выкладчык БДУ Алег Копач. Гаворкі жыхароў гэтай часткі Гомельскай вобласці адносяцца да паўднёвазаходняга дыялекту беларускай мовы і мазырскай групы гаворак у яго складзе. Сярод характэрных моўных асаблівасцей рэгіёна даследчыкамі вылучаюцца наступныя: вымаўленне [о] на месцы [а] (вода́, коро́ва замест вада́, каро́ва), вымаўленне [у] на месцы [ы] (му, ву́піў замест мы, вы́піў), ужыванне -са ў зваротных дзеясловах (мы́ўса, нае́ўса замест мы́ўся, нае́ўся), выкарыстанне асобных слоў, не ўласцівых беларускай літаратурнай мове (напрыклад, нябо́га ‘пляменніца’, чо́баты ‘боты’) і інш.