- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 кастрычніка прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Статут 1588 г.: заканадаўчыя гарантыі суверэнітэту ВКЛ». Арганізатарам мерапрыемства з’яўляўся Інстытут гісторыі НАН Беларусі, партнёрам выступаў Польскі інстытут у Мінску. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя спецыялісты ў галіне гісторыі дзяржавы і права з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Чэхіі. Былі прадстаўлены і абмеркаваны вынікі даследаванняў па гісторыі права. 430-годдзе прыняцця статута дало магчымасць яшчэ раз паглядзець на яго ролю ў нашай гісторыі.