- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень Роднай Мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Гэта чарговы напамін пра неабходнасць захавання і развіцця нашага нацыянальнага багацця. Цяжкасці засваення мовы ў сярэдняй школе, памылкі ў карыстанні моўнымі сродкамі амаль на любым узроўні, новыя дыпламатычныя, культурныя сувязі… Гэтыя і іншыя фактары прымушаюць звярнуцца па дапамогу да акадэмічных вучоных. В.а. дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў падзяліўся новымі планамі, скіраванымі на папулярызацыю роднай мовы.