be

Навуковы зборнік

«Навуковы зборнік», які ўпершыню выдаецца сумесна Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы і Беластоцкім навуковым таварыствам, з'яўляецца трэцім зборнікам прац членаў і супрацоўнікаў навуковага гуртка, які дзейнічае пры ГП БГКТ. Першы публіцыстычна-навуковы зборнік пад загалоўкам «Навукова-літаратурны зборнік і беларускі каляндар 1961» выйшаў у нятрапным спалучэнні навуковага матэрыялу з матэрыялам аднагадовай важкасці. Хаця навуковы і літаратурны матэрыял займае ў ім звыш дзвюх трэціх месца, то ўсё ж каляндарная частка даўно ўжо ўстарэла і памяншае агульную вартасць зборніка. Другі «Навуковы зборнік» быў выдадзены Беларускім грамадска-культурным таварыствам у 1964 годзе. Некаторыя артыкулы і іншыя навуковыя матэрыялы публікаваліся таксама ў паасобкых выданнях «Беларускіх календароў» і ў тыднёвіку «Ніва».

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы. Беластоцкае навуковае таварыства
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1974
  • Рэдактар: Кандрацюк Міхал
  • Выдавец: Беларускае Грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы. Беластоцкае навуковае таварыства
  • Памеры: 152с., 21см
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Беларуская мова, Культура, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 929, 291, MiOKB — 2973
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org