- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай жонкай, а – тым болей! – гаспадыняй. І дзед, пэўна, таксама, не быў ідэальным мужам і гаспадаром, хоць яго ведаю адно па расповедах… І расповеды заўжды на яго карысць! Мала пражылі, затое насычана, пакуль ён не памёр у 40 год ад інфаркту. А яна пражыла большую частку жыцця ўжо без яго, пасля яго… І амаль пра ўсё забылася. Альцгеймер – штука такая. Напэўна, я павінна трохі расказаць пра іх жыццё, пра яе жыццё, раз ужо мне 39, а я не вару баршчы, не смажу катлеты і не маю дзяцей… На жаль ці на шчасце – хто ведае? Скласці дакладнае генеалагічнае дрэва – справа добрая, але сумная. Тут мне не хопіць цярплівасці. Іншая рэч – гісторыя. Караценькія гісторыі. (Фрагмент)