Кніга працягвае жыць. «(Не)расстраляныя»
2023-10-29 23:10
Расстраляныя літаратары працягваюць жыць. Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны.
І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.
Кнігу «(Не)расстраляныя» выдаў Фонд Kamunikat.org.
У Беластоку магчымы самавываз!
Тэлефануйце +48 518 619 249.