Некалькі тысяч чалавек выстраіліся ў „Ланцуг пакаяння” ў Менску
2020-08-22 22:30
21 жніўня прайшла акцыя “Ланцуг Салідарнасці”, у якой прынялі ўдзел тысячы людзей ва ўсім горадзе. Ланцуг расцягнуўся ад Валадаркі да Курапатаў праз увесь цэнтр горада.
Людзі стаялі, запальвалі знічы, некаторыя маліліся. Аўтамабілісты
актыўна сігналілі, вывешвалі БЧБ сцягі. Мінакі падтрымлівалі
пратэстоўцаў, з балконаў дамоў некаторыя вывешвалі сцягі. На ўчастку ланцуга ад “Белай Вежы” да Нямігі людзі актыўна бралі ўдзел у акцыі. Расцягнуліся некалькі вялікіх БЧБ сцягоў.
На Нямізе людзі спявалі, чыталі малітвы, гралі на гітары і радаваліся. Некаторыя стаялі з Бібліяй, на плакатах бачныя цытаты з яе.
На Нямізе каля Верхняга Горада шмат народу. Людзі ветліва вітаюць адно аднаго, шмат моладзі і падлеткаў.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск