- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заданьням аўтара гэтага артыкулу было дасьледаваць некаторыя тэрміны праўніцкія, як із гледзішча іх значаньня, так із гледзішча іх беларускасьці й магчымасьці ўжываньня цяперака. Асноваю артыкулу паслужыла часьць тэрмінаў Статуту Літоўскага 1588 г. Выпісаўшы іх ізь перадруку гэтага Статуту ў I. Лаппы (Коўня 1938), я прыраўнаваў іх да такіх-жа тэрмінаў дасьледаванага мною „Аль кітабу” Беларускага Музэю йвана Луцкевіча ў Вільні, што было важна дзеля сучаснасьці яго із Статутам 1588 г. і народнасьці ягонае мовы. Гэткім парадкам побач маем традыцыйную літаратурную мову беларускую Статуту і беларускую мову народную „Аль кітабу”. Адлі я прыраўнаваў выпісаныя тэрміны да такіх-жа ці блізкіх да іх тэрмінаў і звычайных словаў цяперашняе беларускае мовы народнае, карыстаючыся слоўнікамі Насовічавым, Краёвым Слоўнікам Ігуменшчыны („Чэрвеншчыны”) Шатэрнікавым а Краёвым Слоўнікам Віцебшчыны Касьпяровічавым, а рэдчас і сваймі запісамі. Каб чытар мог пераканацца, у чым пераканаўся я, я шчодра прывёў прыклады ў проказях ізь менаваных жаролаў. (Колькі словаў ад аўтара, фрагмент)