НеТэатр – так называецца новая культурніцкая парстора ў Беластоку
2021-10-08 21:19
Месціццца яна ў будынку былога рэстарану Асторыя. Якраз сёння (8 кастрычніка) канцэртам “Нашая любоў” Дароты i Генрыка Міскевічаў адбудзецца афіцыйнае адкрыццё установы.
Запрашае Ілона Карпюк, якая займаецца прамоцыяй новай культурніцкай установы: „Увогуле пачынаем гісторыю гэтага месца з джазавага канцэрту. Бо Дарота і Генрык Міскевіч гэта сямейны дуэт. „Нашая любоў” і канцэрт пад такой назвай, гэта канцэпт, які запрапанавала Дарота свайму бацьку ў годзе, калі ён святкуе 70-годдзе. Такі падарунак ад дачкі-джазмэнкі для бацькі-джазмэна”.
Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Беласток