Выдадзеная Камунікатам навуковая манаграфія пра БНР трапіла ў спіс забароненых у Беларусі кніг
2025-12-29 19:35
Рашэнне аб забароне кніг прыняла рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.
«Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны», — заяўляе Мінінфарм.
Кніга
Дароты Міхалюк пра БНР — чыста
навуковае выданне, яго аўтарка
нарадзілася і жыве ды працуе ў Польшчы, хоць і паходзіць з беларусаў
Падляшша. Яе манаграфія выйшла па-польску ў выдавецтве Торуньскага
ўніверсітэта ў 2010 годзе, а ў перакладзе на беларускую мову —
у 2015-м. Сёлета другое выданне беларускамоўнай версіі гэтай кнігі ў Беластоку выдаў
Фонд Kamunikat.org.
Акрамя
кнігі Міхалюк у спіс гэтым разам трапілі тры раманы расійскага
пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, некалькі раманаў Уільяма Бероўза, цыкл
«пілатажы» Баяна Шыранава.
Калі гэтыя кнігі будуць выяўленыя ў продажы, Міністэрства пагражае
ануляваць дзяржаўную рэгістрацыю выдаўца або распаўсюдніка, у
адпаведнасці з законам «Аб выдавецкай справе».