«Чалы на канікулах» #6: наезд на ІП, таксічныя адходы, ліквідацыя НДА
2021-07-25 13:16
Беларускія ўлады трэці тыдзень працягваюць знішчаць грамадзянскую супольнасць.
Ад ператрусаў і затрыманняў перайшлі да юрыдычных дзеянняў: 22 ліпеня Мінгарвыканкам адным махам ліквідаваў блізу 40 НДА, якія працавалі ў Беларусі.
У шостым выпуску праграмы "Чалы на канікулах" абмяркуем, якую ролю грае ў грамадстве "трэці сектар" і ці магчыма на яго руінах пабудаваць паспяховую эканоміку.
Пагаворым і пра іншыя падзеі тыдня:
• намёкі на тое, што індывідуальныя прадпрымальнікі недаплачваюць падаткі;
• заяву міністра энергетыкі пра сховішча радыеактыўных адходаў у Беларусі — для адходаў "як ад АЭС, так і ад іншых вытворцаў";
• перспектывы далучэння ЗША да "сектаральных санкцый"
— і іншае.
Расшыфроўваем галоўныя падзеі, заявы і сэнсы тыдня з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым.