Опра Уінфры параіла амерыканцам прачытаць кнігу беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі
2021-10-14 13:38
На сайце вядомай амерыканскай тэлевядучай Опры Уінфры з’явілася рэкамендацыя амерыканскім чытачам азнаёміцца з кнігай Сашы Філіпенкі «Чырвоны Крыж».
Гэта заўважыў гендырэктар выдавецтва «Время»
Барыс Пастэрнак.
Як адзначае @the_village_me, у 2004 годзе Уінфры раіла прачытаць «Ганну Карэніну», і за некалькі месяцаў людзі разабралі мільённы наклад гэтай кнігі.
Неўзабаве
«Чырвоны Крыж» Сашы Філіпенкі выйдзе ў Швецыі ў выдавецтве Ersatz. Пра гэта пісьменнік
паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.